Эканоміка Аўстрыі
Аўстрыя зьяўляецца адной з 11 самых багатых краін па аб’ёме СУП (Сукупны ўнутраны прадукт) на душу насельніцтва, мае добра разьвітую сацыяльна-арыентаваную рынкавую эканоміку і высокі ўзровень жыцьця. Да 1980-х гадоў многія з найбуйнейшых прамысловых прадпрыемстваў Аўстрыі былі нацыяналізаваныя, аднак у апошнія гады прыватызацыя скараціла дзяржаўную маёмасьць да ўзроўню, супастаўнага зь іншымі эўрапейскімі эканомікамі. У Аўстрыі асабліва моцны рух працоўных, які мае вялікі ўплыў на працоўную палітыку. Разам з высокаразьвітой прамысловасьцю найбольш важнай часткай нацыянальнай эканомікі зьяўляецца міжнародны турызм.
Гістарычна галоўным гандлёвым партнэрам Аўстрыі была Нямеччына, што робіць аўстрыйскую эканоміку ўразьлівай да зьменаў у эканоміцы Нямеччыны. Аднак сяброўства Аўстрыі ў Эўрапейскім Зьвязе дапамагло ёй набыць больш цесныя сувязі з эканомікамі іншых дзяржаваў-членаў ЭЗ. У 2000-х гадах рост МУП Аўстрыі паскорыўся, склаўшы 3,3% у 2006 годзе.
У 2004 годзе Аўстрыя была чацьвёртай сярод самых багатых краінаў у Эўрапейскім Зьвязе пасьля Люксэмбургу, Ірляндыі і Нідэрляндаў, маючы СУП на душу насельніцтва каля €27666. У сваю чаргу сталіца Аўстрыі Вена заняла пятае месца сярод самых багатых рэгіёнаў Эўропы пасьля Унутранага Лёндану, Люксэмбургу, Брусэльскага сталічнага рэгіёну і Гамбургу з СУП на душу насельніцтва €38632.